I паклікаў ён Майсея і Аарона ўначы, і сказаў: «Устаньце, выйдзіце з асяродзьдзя народу майго, і вы, і таксама сыны Ізраіля, і ідзіце, служыце ГОСПАДУ, як вы казалі.
I сказаў Майсей: «Пойдзем з малымі нашымі і са старымі нашымі, з сынамі нашымі і дочкамі нашымі, пойдзем з авечкамі нашымі і валамі нашымі, бо сьвята ГОСПАДУ ў нас».
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Яшчэ адну загубу Я навяду на фараона і на Эгіпет. Пасьля гэтага ён адпусьціць вас адгэтуль. Калі ён будзе адпускаць вас, выганяючы, выганіць вас адгэтуль.
I прыйдуць усе гэтыя слугі твае да мяне, і паклоняцца мне, кажучы: “Выйдзі ты і ўвесь народ, які каля ног тваіх”, і пасьля гэтага я выйду». I выйшаў [Майсей] ад фараона, палаючы гневам.
I сьпяклі яны з цеста, якое вынесьлі з Эгіпту, прэсныя аладкі, бо яно яшчэ ня скісла, бо яны былі выгнаныя з Эгіпту і не маглі затрымацца, і нават ежы не прыгатавалі сабе [ў дарогу].
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Цяпер ты ўбачыш, што Я зраблю фараону, бо дзеля моцнае рукі ён выпусьціць іх і дзеля моцнае рукі ён выганіць іх з зямлі сваёй».
I паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў: «Прасіце ГОСПАДА, каб Ён аддаліў жабаў ад мяне і ад народу майго, і я адпушчу народ, і яны складуць ахвяры ГОСПАДУ».