I ўстаў фараон уначы, сам і ўсе слугі ягоныя, і ўвесь Эгіпет; і сталася вялікае галашэньне ў Эгіпце, бо не было дому, у якім не было б памерлага.
Выпрастаў сьцежку гневу Свайму, не захоўваў ад сьмерці душы іхнія, і жыцьцё іхняе пошасьці аддаў.
I сказаў ім [фараон]: «Няхай так будзе ГОСПАД з вамі! Як я адпушчу вас і дзяцей вашых? Глядзіце, бо ліхое [маеце] перад абліччам сваім.
I будзе крык вялікі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай такі, што падобнага да яго не было і падобнага да яго больш ня будзе.
Хто вушы свае затыкае на крык убогага, той сам будзе клікаць, але ня будзе адказу.
І ў-ва ўсіх вінаградніках будзе лямант, бо Я прайду сярод цябе, кажа ГОСПАД”.
Перад абліччам Ягоным ідзе пошасьць, і за стопамі Ягонымі крочыць жар палючы.
А сярод ночы ўзьняўся крык: “Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!”
Бо суд бяз літасьці для таго, хто не ўчыніў літасьці; і ласка па-над суд вывышаецца.
Людзі, якія не паўміралі, былі пакрытыя болькамі, і лямант у горадзе падымаўся ў неба.