Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 12:26

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I станецца, што скажуць вам сыны вашыя: “Што гэта за служэньне ў вас?",

Глядзіце раздзел Копія

16 Крыжаваныя спасылкі  

Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Навучаньне.

і каб ты распавядаў у вушы сына твайго і сына сына твайго пра тое, што Я зрабіў у Эгіпце, і пра знакі Мае, якія Я ўчыніў ім, і каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД».

I станецца, што, калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую дасьць вам ГОСПАД, як Ён казаў, вы будзеце захоўваць служэньне гэтае.

Не адыходзіў слуп воблачны ўдзень і слуп вогнены ўначы ад аблічча народу.

Жывы, [толькі] жывы будзе славіць Цябе, як я сёньня. Бацька сынам паведаміць пра вернасьць Тваю.

І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

І навучыце ім сыноў вашых, прамаўляючы іх ім, калі ты сядзіш у доме тваім, калі ты ідзеш дарогаю, калі ты кладзешся і калі ўстаеш.

Памятай пра дні старадаўнія, разважай пра гады пакаленьняў [мінулых]; спытайся бацьку твайго, і ён паведаміць табе, [спытайся] старшыняў тваіх, і яны раскажуць табе.

Калі спытаецца цябе ў будучыні сын твой, кажучы: “Што гэта за сьведчаньні, пастановы і прысуды, якія загадваў вам ГОСПАД, Бог наш?”,

Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы