Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 12:16

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А ў першы дзень — сьвяты збор, і ў сёмы дзень сьвяты збор будзе ў вас, ніякай работы ня будзеце рабіць у іх; толькі тое, што есьці кожнай душы, адно тое можна рабіць вам.

Глядзіце раздзел Копія

21 Крыжаваныя спасылкі  

I ён сказаў ім: «Гэта тое, што гаварыў ГОСПАД, заўтра супачынак, святая субота для ГОСПАДА. Што маеце пячы — пячыце, і што маеце варыць — варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раніцы».

Глядзіце, бо ГОСПАД даў вам суботу; дзеля гэтага Ён дае вам у шосты дзень хлеба на два дні. Заставайцеся кожны ў сябе, няхай не выходзіць ніхто з месца свайго ў сёмы дзень».

I станецца ў шосты дзень, і прыгатуеце тое, што прынясуць, і будзе падвойная [мера] адносна таго, што вы зьбіралі дзень пры дні».

а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць ніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, і жывёла твая, і прыхадзень твой, які ў брамах тваіх,

Сьвята Праснакоў захоўвай. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў месяцы Авіў ты выйшаў з Эгіпту.

Не складайце больш ахвяраў пустых! Каджэньне абрыдла Мне. Сьвятаў мала­дзіка, суботаў і голасу сходаў не магу вытрываць, бо нягодныя ўрачыстасьці [вашыя].

У той самы дзень склічце сход, гэта будзе для вас сход сьвяты. Ніякай працы штодзённай ня будзеце рабіць. Гэта пастанова вечная на ўсякім месцы пражываньня вашага ў-ва ўсіх пакаленьнях вашых.

«Вось, у дзясяты дзень гэтага самага сёмага месяца будзе Дзень Перамольваньня, і будзе ў вас сход сьвяты. І бу­дзеце ўпакорваць душы вашыя і складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя.

У першы дзень — сход сьвяты; не рабіце ніякай працы штодзённай.

У першы дзень будзе сьвяты сход, ніякай працы, ніякай работы ў той дзень не рабіце.

А ў дзень сёмы будзе для вас сьвяты сход, ніякай працы, ніякай работы не рабіце.

У дзень пяршынаў, калі складаеце ГОСПАДУ ахвяру з новага збожжа ў [сьвята] Тыдняў, будзе сьвяты сход, і ніякай працы, ніякай работы не рабіце.

У сёмы месяц, у першы [дзень] месяца будзе ў вас сьвяты сход; ніякай працы, ніякай работы не рабіце, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.

А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца будзе сьвяты сход. Ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА.

А Юдэі, каб не засталіся целы на крыжы ў суботу, таму што быў дзень прыгатаваньня, а тая субота была днём вялікім, прасілі Пілата, каб перабіць ў іх галёнкі і зьняць.

Шэсьць дзён будзеш есьці праснакі, а на сёмы дзень будзе ўрачысты сход на [ўшанаваньне] ГОСПАДА, Бога твайго, ня будзеш рабіць [аніякай] працы.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы