Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 11:4

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказаў Майсей: «Гэтак кажа ГОСПАД: “Апоўначы Я прайду пасярод Эгіпту.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

І калі пачуеш гук крокаў на вершалінах дрэваў бальзамовых, сьпяшайся, бо тады вый­дзе ГОСПАД перад абліччам тваім, каб разьбіць табар Філістынскі».

Неспадзявана паміраюць яны, і сярод ночы паўстае народ, і яны зьнікаюць, і моцных выганяюць не рукой [чалавека].

Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае, радасна гукай дзеля Мяне, [зямля] Філістынская».

бо гэткая пастанова ў Ізраілі, закон Бога Якубавага.

I Я прайду па зямлі Эгіпецкай у гэтую ноч, і заб’ю кожнага першароднага ў зямлі Эгіпецкай, ад чалавека аж да скаціны, і над усімі багамі Эгіпту Я ўчыню суды. Я — ГОСПАД.

I пойдзе ГОСПАД, каб губіць Эгіпет, і ўбачыць кроў на вершніку і на абодвух вушаках, і пройдзе ГОСПАД каля дзьвярэй, і ня дасьць нішчыцелю ўвайсьці ў дамы вашыя, каб губіць.

I сталася а палове ночы, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзеў на пасадзе сваім, аж да першароднага вязьня, які ў вязьніцы, і ўсіх першародных у жывёлы.

ГОСПАД прыходзіць, як волат і як ваяр, выклікае на бой, узьнімае кліч, гукае пераможна над ворагамі Сваімі.

Я спаслаў на вас пошасьць, як заразу ў Эгіпце, забіваў мячом юнакоў вашых, і забраў у палон коней вашых, і ўзьняў да ноздраў вашых смурод табараў вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.

І ў-ва ўсіх вінаградніках будзе лямант, бо Я прайду сярод цябе, кажа ГОСПАД”.

Узыйдзе Той, Які зломіць [перашкоды] перад абліччам іхнім; яны праломяць і пойдуць праз браму, і ўвойдуць праз яе, і валадар іхні — перад абліччам іх, і ГОСПАД на чале іх.

А сярод ночы ўзьняўся крык: “Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!”




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы