Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 10:28

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказаў [Майсею] фараон: «Ідзі ад мяне! Сьцеражыся, каб ты ня бачыў больш аблічча маё, бо ў той дзень, калі ты ўбачыш аблічча маё, памрэш».

Глядзіце раздзел Копія

6 Крыжаваныя спасылкі  

І зазлаваўся Аса на відушчага, і кінуў яго ў вязьніцу, бо ён быў загневаны на яго з гэтай прычыны. І ўціскаў Аса [некаторых] з народу ў гэты час.

І сталася, калі ён прамаўляў, [валадар] сказаў: «Ці я паставіў цябе дарадцам валадара? Перастань, навошта я маю забіць цябе?» І перастаў прарок, і сказаў: «Я ведаю, што Бог пастанавіў загубіць цябе, бо ты зрабіў гэта і не паслухаў рады маёй».

Не, [ня будзе] так. Ідзіце мужчыны і служыце ГОСПАДУ, бо вы гэтага жадалі». I выгналі іх ад аблічча фараона.

а імя другога — Эліезэр, бо [казаў]: «Бог бацькі майго [быў] дапамогай маёй і выбавіў мяне ад мяча фараона».

але ў Бэтэлі больш не спрабуй прарочыць, бо ён — сьвятыня валадара і дом валадарства».

Вераю пакінуў ён Эгіпет, не спалохаўшыся ярасьці валадарскай, бо непахісны быў, быццам бачачы Нябачнага.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы