I павярнуў ГОСПАД заходні вецер, вельмі моцны, і ён панёс саранчу, і ўкінуў яе ў Мора Чырвонае; не засталося аніводнае саранчы ў-ва ўсіх межах Эгіпецкіх.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Калі пойдзеш, каб вярнуцца ў Эгіпет, глядзі, каб усе цуды, якія Я ўлажыў у руку тваю, ты зрабіў іх перад фараонам. А Я зраблю цьвёрдым сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народ.
Але Сыгон, валадар Хешбону, не захацеў дазволіць нам прайсьці праз зямлю ягоную, бо ГОСПАД, Бог наш, закамяніў дух ягоны і сэрца ягонае зрабіў цьвёрдым, каб аддаць яго ў рукі твае, як гэта [сталася] сёньня.