Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫХАД 1:13

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I зьняволілі Эгіпцяне сыноў Ізраіля, і ўціскалі,

Глядзіце раздзел Копія

8 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў [Госпад] Абраму: «Ведаючы, ведай, што насеньне тваё будзе прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і будуць служыць яны, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў.

а прамовіў да іх паводле рады юнакоў, кажучы: «Баць­ка мой зрабіў цяжкім ярмо вашае, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас пугамі, а я буду караць вас скарпіёнамі».

І цяпер, бацька мой налажыў на вас ярмо цяжкае, а я павялічу ярмо вашае; бацька мой караў вас пугамі, а я [буду караць] скарпіёнамі”».

Зьмяніў сэрца іхняе, каб ненавідзелі народ Ягоны, каб змовіліся супраць слугаў Ягоных.

і рабілі горкім жыцьцё іхняе цяжкаю працаю з глінаю і цэглаю, і ўсякаю працаю ў полі, і ўсякімі працамі зьневалялі іх і ўціскалі.

Леў рыклівы і мядзьведзь бадзяжны — [гэта] бязбожны пан над бедным народам.

Ня будзеш уціскаць іх сурова, але будзеш баяцца Бога твайго.

А вас выбраў ГОСПАД і вывеў вас з печы жалезнай, з Эгіпту, каб вы сталіся народам Ягоным, уласнасьцю Ягонай, як гэта ёсьць сёньня.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы