Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫСЛОЎІ 6:3

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дык зрабі, што раю, сыне мой, і вызвалі сябе, бо ты трапіў у рукі бліжняга твайго: бяжы, упадзі да ног і ўпрошвай бліжняга твайго,

Глядзіце раздзел Копія

8 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід Гаду: «Я ў уціску вялікім! Але [лепш] патрапіць у рукі ГОСПАДА, бо вялікая міласэрнасьць Ягоная, а ў рукі чалавека [лепш] не трапляць!»

І Шэмая прарок прыйшоў да Рэхабаама і князёў Юды, якія сабраліся ў Ерусаліме, [уцякаючы] перад абліччам Шышака, і сказаў ім: «Гэта кажа ГОСПАД. Вы пакінулі Мяне, і таму Я пакіну вас у руцэ Шышака».

І рабіў ён ліхое ў вачах ГОС­ПАДА, Бога свайго. Ён не ўпакорыўся перад абліччам Ярэміі прарока, [які гаварыў] з вуснаў ГОСПАДА.

Я буду радавацца і весяліцца праз міласэрнасьць Тваю, бо Ты глянуў на пакуты мае, спазнаў трывогі душы маёй,

I ўвайшлі Майсей і Аарон да фараона, і сказалі яму: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: “Дакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перада Мною? Адпусьці народ Мой, і яны будуць служыць Мне.

ты спутаў сябе словамі вуснаў тваіх, і ты злоўлены словамі вуснаў тваіх.

не давай сну вачам тваім і спачынку павекам тваім,

Панізьцеся перад Госпадам, і Ён узвысіць вас.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы