ускладзе на галаву тваю вянок ласкі, аздобіць цябе каронаю славы».
І таксама Я даю табе тое, пра што ты прасіў, даю табе таксама багацьце і славу такую, што падобным табе ня будзе ніхто з валадароў у-ва ўсе дні твае.
бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.
Неразумныя атрымліваюць у спадчыну дурасьць, а разумныя ўкарануюцца веданьнем.
Сівізна — слаўная карона, на шляху праведнасьці знаходзяць яе.
І яны стануцца жыцьцём для душы тваёй і аздобаю для шыі тваёй.
Слухай, сыне мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго.
У той дзень ГОСПАД Магуцьцяў будзе каронай славы і велічнай дыядэмай для рэшты народу Свайго,
але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.
і калі зьявіцца Найвышэйшы Пастыр, атрымаеце вянок славы, які ня счэзьне.
Таму, хто пераможа, Я дам сесьці са Мною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на пасадзе Ягоным’.