Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫСЛОЎІ 31:5

Біблія (пераклад А.Бокуна)

каб не напіліся і не забыліся яны на напісанае, і каб не скрывілі суд для ўсіх прыгнечаных.

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

І сталася, калі пачуў гэтае слова [Бэн-Гадад], а ён піў сам і валадары з ім у намётах, ён сказаў слугам сваім: «Станьце ў шыхт супраць гораду!» І яны сталі ў шыхт.

Ня будзеш перакручваць суд беднага твайго ў [судовай] справе ягонай.

Той, хто апраўдвае злачынцу, і той, хто вінаваціць праведніка, — абодва агіда для ГОСПАДА.

Нядобра зважаць на аблічча бязбожнага, каб паваліць праведнага на судзе.

Гора тым, якія адважныя, каб піць віно і мужныя, каб мяшаць сікеру,

якія за хабар апраўдваюць вінаватага, а праведнасць праведніка адсоўваюць ад яго.

«Ня піце ані віна, ані сікеры ты і сыны твае, калі будзеце ўваходзіць у Намёт Спатканьня, і не памрацё. Гэта пастанова вечная ў-ва ўсе пакаленьні вашыя,

І, як віно здрадлівае, чалавек пыхлівы, і ён ня мае супакою, ён разьзяўляе, як апраметную, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбі­рае да сябе ўсе народы і зграмаджвае да сябе ўсе плямёны».

Не крыві суду. Не глядзі на аблічча і не бяры падарункі, бо падарунак засьляпляе вочы мудрым і перакручвае словы праведных.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы