I мералі гомарам, і не было лішку ў таго, хто сабраў больш, і не было нястачы ў таго, хто [сабраў] менш. Кожны сабраў паводле таго, колькі яму зьесьці.
Глядзіце, бо ГОСПАД даў вам суботу; дзеля гэтага Ён дае вам у шосты дзень хлеба на два дні. Заставайцеся кожны ў сябе, няхай не выходзіць ніхто з месца свайго ў сёмы дзень».
Няма [нікога], хто кліча пра праведнасьць, няма [нікога], хто судзіць справядліва. Спадзяюцца на пустое і гавораць марнае, зачынаюць гора і нараджаюць злачынства.
І загадаў валадар Сэдэкія, і трымалі Ярэмію на панадворку вартоўні, і давалі яму штодзень па кавалку хлеба з вуліцы пекараў, пакуль ня скончыўся ўвесь хлеб у горадзе. І заставаўся Ярэмія на панадворку вартоўні.
«Мужы! Што вы гэта робіце? І мы падобныя да вас людзі, якія дабравесьцім вам, каб адвярнуліся ад гэтых марнасьцяў да Бога Жывога, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх,