Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён не зрабіў табе нічога благога.
Ты пабіў Эдома, і сэрца тваё ўзганарылася. Будзь сабе слаўны, але заставайся ў доме тваім! Навошта ты выклікаеш ліха, каб упаў ты і Юда з табою?»
Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].
Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.
Хапае сабаку за вушы той, хто мяшаецца ў чужую спрэчку.
Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.
а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым,