Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫСЛОЎІ 21:24

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Свавольны і дзёрзкі, называны блюзьнерам, робіць усё ў шале нахабства.

Глядзіце раздзел Копія

15 Крыжаваныя спасылкі  

Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,

«Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?

Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.

Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджае славу.

Падрыхтаваныя прысуды для насьмешнікаў, а хвастаньне — на плечы дурняў.

Намеры бязглуздага — грэх, і [намеры] блюзьнера — агіда для чалавека.

Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае.

вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную,

«Мы чулі пра пыхлівасьць Мааву, што ён вельмі ганарысты, і пра фанабэрыю ягоную, і пра пыху ягоную, і пра лю­тасьць ягоную, і пра няшчырасьць ягоную, і пра пустыя словы ягоныя».

Бо зьнік крыўдзіцель, і прыйшоў канец насьмешніку, і зьнішчаныя ўсе, якія ганяліся за ліхоцьцем,

Мы чулі пра пыхлівасьць Мааву, ганарыстасьць вялікую, пра фанабэрыстасьць ягоную і пра зухвальства ягонае, пра пыхлівасьць ягоную і надзьмутасьць сэрца ягонага.

І, як віно здрадлівае, чалавек пыхлівы, і ён ня мае супакою, ён разьзяўляе, як апраметную, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбі­рае да сябе ўсе народы і зграмаджвае да сябе ўсе плямёны».

Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы з яго пасьмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў забіць усіх дзяцей у Бэтлееме і ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і малодшых, паводле часу, які даведаўся ад мудрацоў.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы