Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫСЛОЎІ 21:16

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Чалавек, які зьбіваецца са шляху розуму, супачыне ў грамадзе памёршых.

Глядзіце раздзел Копія

20 Крыжаваныя спасылкі  

Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем!

Гэткі шлях іхні, тых, якія спадзяюцца на сябе, і тых, якім [словы] вуснаў іхніх да­спа­добы. (Сэлях)

Праведнасьць [вядзе] да жыцьця, а хто імкнецца да зла, [імкнецца] да сьмерці.

Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць.

Хто захоўвае прыказаньні — захоўвае душу сваю, хто не шануе шлях Яго — памрэ.

ад тых, якія пакідаюць шлях просты, каб хадзіць сьцежкамі цемры,

Ён памрэ без настаўленьня і будзе блукаць дзеля вялікай глупоты сваёй.

І ня ведае той, што там мерцьвякі, і што ў цемры адхлані запрошаныя ёю.

Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй і ўчыніць злачынства, падобнае да ўсіх брыдотаў, якія робіць бязбожнік, ці ж будзе ён жыць? Уся праведнасьць ягоная, якую чыніў, ня будзе залічаная яму. У нявернасьці сваёй, якой быў няверным [Мне], і ў грэху сваім, якім саграшыў, памрэ.

і тых, якія адступілі ад ГОСПАДА, і тых, якія не шукалі ГОСПАДА і не зьвярталіся да Яго.

І вас, мёртвых праз праступкі і грахі вашыя,

«А праведны з веры жыць будзе»; і: «Калі хто будзе хістацца, не ўпадабае яго душа Мая».

Яны выйшлі ад нас, але не былі ад нас; бо, калі б яны былі ад нас, засталіся б з намі; але [выйшлі], каб выявілася, што ня ўсе ад нас.

Яны — небясьпека на вашых вячэрах любові; банкетуючы з вамі, пасуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, якія ветрам носяцца; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памёршыя, з корнем павырываныя;




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы