Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя.
І была спрэчка паміж пастухамі статкаў Абрама і пастухамі статкаў Лота. А ў той час Хананейцы і Пэрэзэі жылі ў той зямлі.
І сказаў Абрам Лоту: «Няхай ня будзе спрэчкі паміж мной і табой, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы ж браты.
І паслаў Егааш, валадар Ізраіля, Амазіі, валадару Юды, кажучы: «Цярніна на Лібане паслала да кедра на Лібане, кажучы: “Дай дачку сваю сыну майму за жонку”. Але прыйшлі зьвяры палявыя, якія на Лібане, і вытапталі цярніну.
Скоры на гнеў робіць дурасьць, а чалавек зламысны зьненавіджаны.
У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць.
Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.
Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].
Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.
Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў.
Свавольны і дзёрзкі, называны блюзьнерам, робіць усё ў шале нахабства.
Хапае сабаку за вушы той, хто мяшаецца ў чужую спрэчку.
Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.
А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.
Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з [пажаданьня] асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых?