Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫСЛОЎІ 19:28

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Сьведка нягодны насьміхаецца над судом, і вусны бязбожнікаў глытаюць злачынства.

Глядзіце раздзел Копія

15 Крыжаваныя спасылкі  

А іншыя дзеяньні Омры, якія ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.

А насупраць яго паса­дзіце двух чалавек, сыноў Бэліяла, і яны засьведчаць супраць яго, кажучы: “Ты блюзьніў суп­раць Бога і валадара”. І выведзіце яго, і ўкамянуйце, і забіце [яго]».

І прыйшлі два сыны Бэліяла, і селі насупраць яго, і сьведчылі супраць Набота сыны Бэліяла перад народам, кажучы: «Набот блюзьніў супраць Бога і валадара». І вывелі яго за горад, і ўкаменавалі яго камянямі, і ён памёр.

Тым больш брыдкі і сапсуты чалавек, які, як ваду, п’е ліхоту.

Ці ёсьць такі чалавек, як Ёў, які п’е зьнявагі, як ваду,

Ён кажа ў сэрцы сваім: «Бог забыўся, схаваў аблічча Сваё, ня ўбачыць ніколі!»

Шляхі ягоныя пасьпяховыя ў-ва ўсякі час; суды Твае высока аддаленыя ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх [грэбліва] дзьмухае ён.

Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.

Чалавек нягодны ліхоцьце рыхтуе, і ў вуснах ягоных нібы агонь палючы.

Перастань, сыне мой, слухаць настаўленьні, якія адводзяць ад словаў веданьня.

Яны ядуць грэх народу Майго, і да беззаконьняў іхніх імкнецца душа іхняя.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы