Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫСЛОЎІ 19:25

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бі насьмешніка, і неразумны паразумнее, дакарай разумнага, і ён здабудзе веданьне.

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.

Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі,

Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.

Мацней дзейнічае нагана на разумнага, чым сто ўдараў на дурнога.

Калі караюць насьмешніка, неразумны стаецца мудрэйшым, і калі мудрага вучаць, ён здабывае веданьне.

Хто павучае насьмешніка, сьцягвае на сябе прыкрасьць, а хто дакарае бязбожніка, запляміцца.

І ўвесь Ізраіль пачуе гэта, і будзе баяцца, і кіне рабіць гэткія рэчы, ліхоту ў асяродзь­дзі тваім.

Тады ўсе мужчыны гораду ягонага ўкамянуюць яго камянямі, і ён памрэ, каб выніш­чыць зло з асяродзьдзя вашага. І ўвесь Ізраіль пачуе [гэта], і будзе баяцца.

Я тых, каго люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівы і навярніся.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы