Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫСЛОЎІ 18:19

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Пакрыўджаны брат — як умацаваны горад, а сваркі — як завалы ў замку.

Глядзіце раздзел Копія

17 Крыжаваныя спасылкі  

I зайздросьцілі яму браты ягоныя, а бацька ягоны захоўваў гэтае слова.

А Абсалом не гаварыў Амнону ані добрага, ані ліхога, бо зьненавідзеў Абсалом Амнона за тое, што ён зьняважыў Тамар, сястру ягоную.

І загадаў Абсалом слугам сваім, кажучы: «Глядзіце, калі сэрца Амнона павесялее ад віна, я скажу вам: “Ударце Амнона”, і вы забіце яго! Ня бойцеся, бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі».

І ўбачыў увесь Ізраіль, што валадар ня чуе іх, і адказаў народ валадару слова, кажучы: «Якая частка нашая ў Даві­дзе або якая спадчына [нашая] ў сыне Есэя? Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае! Цяпер, Давід, сам глядзі дом твой!» І пайшоў Ізраіль у намёты свае.

І ўдарылі іх Абія і народ ягоны паразаю вялікаю, і ўпала забітых у Ізраілі пяцьсот тысячаў мужоў выбраных.

Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.

Жэрабя спыняе сваркі і дзеліць між магутнымі.

З плоду вуснаў сваіх насыціць чалавек нутро сваё, з прыбыткаў губаў сваіх насыціцца.

сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.

Тады сталася спрэчка, так што яны разлучыліся адзін з адным, і Барнаба, узяўшы Марка, паплыў на Кіпр.

І пачуў Эліяў, старэйшы брат ягоны, як ён гаварыў пра гэта з іншымі, і загневаўся Эліяў на Давіда, і сказаў: «Навошта ты прыйшоў і каму пакінуў той малы статак у пустыні ? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо ты прыйшоў сюды, каб паглядзець на вайну».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы