Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫСЛОЎІ 18:18

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Жэрабя спыняе сваркі і дзеліць між магутнымі.

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

І кідалі яны таксама жэрабя, як і браты іхнія, сыны Аарона, перад абліччам валадара Давіда, і Цадока, і Ахімэлеха, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятарскіх і лявіцкіх, галовы [дамоў] бацькоў аднолькава з меншым братам сваім.

Сынам Мэрары паводле сем’яў іхніх з калена Рубэна, і з калена Гада, і з калена Завулёна [дадзены] жэрабям дванаццаць гарадоў.

І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах.

Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад ГОСПАДА ўсе суды яго.

Першы ў спрэчцы сваёй [падаецца] справядлівым, але прыйдзе бліжні ягоны і выспрабуе яго.

Пакрыўджаны брат — як умацаваны горад, а сваркі — як завалы ў замку.

Спадчына іхняя была па­дзелена жэрабям, як загадаў ГОСПАД праз Майсея, дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня Манасы.

І сказаў Саўл ГОСПАДУ: «Божа Ізраіля, пакажы беззаганнага». І выяўлены былі Ёнатан і Саўл, а народ выйшаў [бязьвінным].

І сказаў Саўл: «Кідайце жэрабя паміж мною і сынам маім Ёнатанам». І жэрабя выпала на Ёнатана.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы