І ўвайшоў Аман. І сказаў яму валадар: «Што зрабіць таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць?» І сказаў Аман у сэрцы сваім: «Каму жадае валадар зрабіць ушанаваньне больш, чым мне?»
І сталася, калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, Адрамэлех і Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом і ўцяклі ў зямлю Арарат. І сын ягоны Эсар-Хадон заваладарыў пасьля яго.
Падманула цябе фанабэрыя твая і пыхлівасьць сэрца твайго, цябе, які жывеш у пячорах скальных і трымаешся ўзгоркаў высокіх. Бо хоць ты высока зьвіў гняздо сабе, як арол, Я і адтуль скіну цябе, кажа ГОСПАД.
Узьвялічылася сэрца тваё дзеля прыгажосьці тваёй; і ты згубіў мудрасьць тваю дзеля красы тваёй. І Я кінуў цябе на зямлю, перад абліччам валадароў паставіў цябе, каб бачылі цябе.