I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю на зямлю Эгіпецкую дзеля саранчы, і яна прыйдзе на зямлю Эгіпецкую, і паесьць усю траву зямлі, усё, што пакінуў град».
Госпад ГОСПАД даў Мне язык вучня, каб Я ведаў, як падтрымаць зьняможанага словам бадзёрым. Кожную раніцу Ён абуджае вуха Маё, каб Я слухаў Яго, як вучань.