Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ВЫСЛОЎІ 10:1

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці.

Глядзіце раздзел Копія

16 Крыжаваныя спасылкі  

І расказаў ён тры тысячы прыказак, а сьпеваў ягоных было тысяча пяць.

Прыповесьці Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля,

Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.

Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй.

Хто нараджае неразумнага, [нараджае] на смутак сабе, і бацька бязглуздага ня будзе цешыцца.

Сын неразумны — згрызота для бацькі свайго і горыч для той, якая яго нарадзіла.

Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах].

Гэта таксама прыповесьці Салямона, сабраныя людзьмі Эзэкіі, валадара Юды.

Будзь мудры, сыне мой, і ўзрадуй сэрца маё, каб мог я адказаць таму, хто зьневажае мяне.

Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.

Карай сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.

Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго, а той, які сябруе з распусьніцамі, распускае маёмасьць.

Акрамя таго, што Эклезіяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, і склаў шмат прыповесьцяў.

І хто ведае, ці мудрым ён будзе, ці неразумным? А ён будзе панаваць над [пладамі] ўсёй цяжкай працы маёй, дзеля якіх я працаваў і якія мудрасьцю зьбі­раў пад сонцам. І гэта таксама марнасьць.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы