Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 9:23

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; і абліччы іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылi голасьцi бацькі свайго.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

І ўбачыў Хам, бацька Ханаана, голасьць бацькі свайго, і распавёў двум братам сваім, [якія былі] звонку.

І прачнуўся Ной ад ап’яненьня свайго, і даведаўся, што яму зрабіў малодшы сын ягоны,

Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

Перад сівой галавой устань, і шануй аблічча старога, і бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД.

Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх; каму пашану — пашану.

Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушанымі.

Старога не дакарай, але прасі, як бацьку, маладых — як братоў,

Старосты, якія кіруюць добра, дастойныя падвойнае пашаны, асабліва тыя, якія працуюць у слове і навучаньні.

Абвінавачваньне на старосту не прыймай, хіба што пры двух ці трох сьведках.

Усіх паважайце, брацтва любіце, Бога бойцеся, валадара шануйце.

А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы