Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 49:23

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І засмучалі яго, і стралялі ў яго, і ненавідзелі яго стральцы.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

I яны ўбачылі яго здалёк, перш, чым ён наблізіўся да іх, і змовіліся супраць яго, каб усьмерціць яго.

I ўзялі яго, і кінулі яго ў яму; а яма была пустая, не было ў ёй вады.

I праходзілі тыя людзі, купцы Мадыянскія, а яны выцягнулі Язэпа з ямы, і прадалі Язэпа Ізмаэльцам за дваццаць срэбнікаў; і тыя завялі Язэпа ў Эгіпет.

I ўбачылі браты ягоныя, што бацька іхні любіць яго больш за ўсіх братоў, і зьненавідзелі яго, і не маглі гаварыць з ім спакойна.

I казалі яны кожны брату свайму: «Сапраўды, мы вінаватыя адносна брата нашага, што мы бачылі гора душы ягонай, як ён маліў нас, але мы не паслухалі, і за тое прыйшла на нас бяда гэтая».

Галіна плодная Язэп, галіна плодная над крыніцаю, галіны ягоныя пнуцца па муры.

I застаўся моцным лук ягоны, і ўмацаваліся рамёны рук ягоных — ад рук Магутнага Якубавага, адтуль Пастыр, Скала Ізраіля;

Пхаючы, папхнулі мяне, каб я ўпаў, але ГОСПАД дапамог мне.

Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,

Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

умацоўваючы душы вучняў, просячы трываць у веры і што праз шмат мукаў мусім мы ўвайсьці ў Валадарства Божае.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы