А хлеба не было на ўсёй зямлі, бо голад быў вельмі цяжкі, і была вычарпаная зямля Эгіпецкая і зямля Ханаанская з прычыны голаду.
I будзе гэтае харчаваньне на запас зямлі на сем гадоў голаду».
І сказаў Ахаў Абадыі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх крыніцах вады і па ўсіх ручаях, можа, знойдзеш дзе траву, каб зьберагчы [жывымі] коней і мулаў, і не замарыць [голадам] жывёлы».
Хто чалавек мудры і зразумее гэта? Да каго вусны ГОСПАДА прамовілі і абвясьцілі, чаму загінула зямля, спаленая, як пустыня, дзе няма каму хадзіць?
Лепш было забітым мячом, чым забітым голадам, бо тыя канаюць, прабітыя [мячом], а гэтыя — з нястачы пладоў палявых.
Прыйшоў жа голад на ўсю зямлю Эгіпту і Ханаану, і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці.