Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 46:29

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I запрог Язэп калясьніцу сваю, і ўзыйшоў насустрач Ізраілю, бацьку свайму, у Гашэн, і паказаўся яму, і ўпаў на шыю ягоную, і плакаў на шыі ягонай зноў.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

I пабег Эзаў яму насустрач, і абняў яго, і ўпаў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі [разам].

і загадаў вазіць яго на другой калясьніцы сваёй, і крычалі перад ім: «Кланяйцеся!» I паставіў яго над усёй зямлёю Эгіпецкай.

I хутка выйшаў Язэп, бо ўзгарэліся пачуцьці ягоныя да брата ягонага, і ён шукаў [месца, каб] плакаць; і ўвайшоў у пакой, і плакаў там.

А ты загадаеш: “Зрабіце гэтак: вазьміце сабе з зямлі Эгіпецкай вазы для дзяцей вашых і жонак вашых, і вазьміце бацьку вашага, і прыходзьце.

I голасна заплакаў [Язэп], і пачулі Эгіпцяне, і пачуў дом фараона.

I зрабілі так сыны Ізраіля. I даў ім Язэп вазы паводле загаду фараона, і даў ім пасілкі ў дарогу.

I сказаў Ізраіль Язэпу: «Магу паміраць я гэтым разам, як убачыў аблічча тваё, бо ты яшчэ жывы».

I ўзыйшлі з ім таксама калясьніцы і вершнікі, і быў табар вельмі вялікі.

І, устаўшы, прыйшоў да бацькі свайго. Калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго.

Стаўся ж вялікі плач ва ўсіх, і, кідаючыся на шыю яму, цалавалі яго,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы