Сыны Рахелі, жонкі Якуба: Язэп і Бэн’ямін.
I пакахаў Якуб Рахель, і сказаў: «Я буду служыць табе сем гадоў за Рахель, дачку тваю малодшую».
I назвала імя ягонае Язэп, кажучы: «Няхай дадасьць мне ГОСПАД другога сына».
Сыны Рахелі: Язэп і Бэн’ямін.
А Язэп быў заведзены ў Эгіпет, і купіў яго Патыфар, урадовец фараона, начальнік варты, Эгіпцянін, з рук Ізмаэльцаў, якія завялі яго туды.
I сказаў нам слуга твой, бацька наш: “Вы ведаеце, што двух нарадзіла мне жонка мая.
Гэта сыны Зільпы, якую даў Ляван Леі, дачцэ сваёй. Яна нарадзіла іх Якубу шаснаццаць душаў.
I нарадзіліся ў Язэпа ў зямлі Эгіпецкай Манаса і Эфраім, якіх нарадзіла яму Аснат, дачка Паты-Пэра, сьвятара з Ону.
Дан, Язэп, Бэн’ямін, Нэфталі, Гад і Асэр.
Ісахар, Завулён і Бэн’ямін,
I ўсіх душаў, якія выйшлі з паясьніцы Якуба, было семдзясят, а Язэп быў у Эгіпце.