I адыйшоў адзін ад мяне, і я сказаў: "Напэўна, ён разьдзёрты [дзікім зьверам]", і я ня бачыў яго дагэтуль.
I ўзялі яны шату Язэпа, і зарэзалі казла, і намачылі шату ў крыві,
I ён пазнаў яго, і сказаў: «Шаты сына майго. Дзікі зьвер зьеў яго, разьдзіраючы; разьдзёрты Язэп».
I сказаў ім Якуб, бацька іхні: «Вы пазбавілі мяне дзяцей. Язэпа няма; і Сымона няма, і Бэн’яміна [хочаце] ўзяць. Усё гэта [гора] на мяне прыйшло!»
А ён сказаў: «Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную».