I сталася, калі яны высыпалі мяхі свае, вось, у кожнага капшук са срэбрам ягоным у мяху ягоным. I ўбачылі яны капшукі са срэбрам сваім, яны і бацька іхні, і спалохаліся.
I сталася, калі мы прыйшлі на папас, і разьвязалі мяхі свае, і вось, срэбра кожнага ў адтуліне мяха ягонага, срэбра нашае паводле вагі сваёй, і мы вяртаем яго рукамі сваімі.
І сказалі яны: «Пытаючыся, распытаваў гэты чалавек пра нас, пра сям’ю нашую, кажучы: “Ці яшчэ бацька ваш жывы? Ці ёсьць у вас брат?” І мы адказвалі яму паводле гэтых словаў. Ці маглі мы ведаць, што ён скажа: “Прывядзіце брата вашага”».