I сталася, што яны скончылі есьці збожжа, якое прывезьлі з Эгіпту, і сказаў ім бацька іхні: «Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня».
А голад цяжэў на зямлі.
і сказалі: «Паслухай, пане мой! Прыходзячы, прыходзілі мы [сюды] ўперад купіць харчаваньне.
I сказаў яму Юда, кажучы: «Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”.
Калі згаджаешся паслаць брата нашага з намі, зыйдзем і купім табе харчаваньне.
I сказаў бацька наш: “Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня”.
Лепш малое ў страху перад ГОСПАДАМ, чым вялікія скарбы, а з імі трывога.
Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.
Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік.
А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.