I прыйшлі яны да Якуба, бацькі свайго, у зямлю Ханаан, і распавялі яму ўсё, што здарылася з імі, кажучы:
I сказаў ён братам сваім: «Вярнулі срэбра маё, і вось, яно ў мяху маім». I ўстрывожылася сэрца іхняе, і яны задрыжэлі, кажучы адзін аднаму: «Што гэта зрабіў нам Бог?»
«Гаварыў гэты чалавек, пан зямлі той, з намі сувора, і меў нас за шпегаў у зямлі той.
I сталася, што мы ўзыйшлі да слугі твайго, бацькі майго, і пераказалі яму словы пана майго.
I ўзыйшлі яны з Эгіпту, і прыйшлі ў зямлю Ханаан да Якуба, бацькі свайго.
I паведамілі яму, кажучы: «Яшчэ жывы Язэп, і ён кіруе ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай». I не ўзварухнулася сэрца ягонае, бо ён не паверыў ім.