I сталася на трэці дзень, калі яны былі ў вялікім болю, узялі два сыны Якуба, Сымон і Левій, браты Дзіны, кожны меч свой, і ўвайшлі ў горад, [які пачуваўся] бясьпечна, і забілі ўсіх мужчынаў.
А Бог Усемагутны няхай дасьць вам ласку перад абліччам таго чалавека, і ён выпусьціць вам другога брата вашага і Бэн’яміна. А я, калі маю пазбыцца дзяцей, пазбудуся».
А ён сказаў: «Супакой вам! Ня бойцеся! Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у мяхах вашых. Вашае срэбра прыйшло да мяне [ў свой час]». I вывеў да іх Сымона.
I ня мог Язэп больш вытрываць пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычаў: «Вывядзіце ўсіх людзей ад мяне!» I не застаўся ніхто пры ім, калі Язэп адкрыўся братам сваім.
У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.