Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 42:20

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I брата вашага малодшага прывядзіце да мяне, і спраўдзяцца словы вашыя, і вы не памраце». I яны зрабілі так.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

Таму будзеце выспрабаваныя. Няхай жыве фараон! Вы ня выйдзеце адгэтуль, пакуль ня прыйдзе сюды наймалодшы брат ваш.

Калі вы — шчырыя, адзін брат ваш застанецца ўвязьнены ў доме, у якім вы пад вартаю, а вы ідзіце, занясіце збожжа дзеля [заспакаеньня] голаду дамоў вашых.

І яны ўсклалі збожжа сваё на аслоў сваіх, і пайшлі адтуль.

I сказаў гэты чалавек, пан зямлі той: “З гэтага я даведаюся, што вы шчырыя: аднаго брата вашага пакіньце ў мяне, а вы вазьміце збожжа дзеля [заспакаеньня] голаду дамоў вашых і ідзіце.

I прывядзіце да мяне малодшага брата вашага; і я даведаюся, што вы ня шпегі, але шчырыя вы. Брата вашага аддам вам, і вы будзеце падарожнічаць у зямлі гэтай”».

I наблізіліся яны да чалавека, які быў над домам Язэпа, і гаварылі з ім каля ўваходу ў дом,

I сказаў яму Юда, кажучы: «Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”.

А калі не пашлеш, ня зыйдзем, бо той чалавек сказаў нам: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”».

I ты сказаў слугам тваім: “Прывядзіце яго да мяне, і я зьвярну вока маё на яго”.

I сказаў ты слугам тваім: “Калі ня прыйдзе брат ваш наймалодшы з вамі, не дазволю вам больш бачыць аблічча маё”.

І зрабіў Ной; усё, што загадаў яму Бог, так ён і зрабіў.

Гаворыць маці Ягоная слугам: «Што Ён вам скажа, зрабіце».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы