Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 42:2

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказаў: «Вось, я чуў, што ёсьць збожжа ў Эгіпце. Зыйдзіце туды і купіце для нас там, і будзем жыць, і не памром».

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

I зыйшлі дзесяць братоў Язэпавых купіць збожжа ў Эгіпце.

I сталася, што яны скончылі есьці збожжа, якое прывезьлі з Эгіпту, і сказаў ім бацька іхні: «Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня».

Калі згаджаешся паслаць брата нашага з намі, зыйдзем і купім табе харчаваньне.

I сказаў Юда Ізраілю, бацьку свайму: «Пашлі гэтага хлопца са мною; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памром, і мы, і ты, і дзеці нашыя.

Пасьпяшайцеся, і ўзыйдзіце да бацькі майго, і скажыце яму: “Гэтак сказаў сын твой, Язэп: "Бог паставіў мяне панам над усім Эгіптам. Прыйдзі да мяне, не марудзь.

Не памру, але буду жыць і буду абвяшчаць пра дзеяньні ГОСПАДА.

Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,

што Ён вызваліць ад сьмерці душы іхнія, і захавае жыцьцё ў [час] голаду.

У тыя дні захварэў Эзэкія сьмяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Дай загад пра дом твой, бо ты паміраеш і ня будзеш жыць”».

Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».

А Якуб, пачуўшы, што ёсьць збожжа ў Эгіпце, паслаў спачатку бацькоў нашых,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы