I ўзяў іх пад варту на тры дні.
I прызначыў начальнік варты Язэпа да іх, і ён служыў ім. I былі яны шмат дзён пад вартаю.
I спытаўся ён у ўрадоўцаў фараона, што былі пад вартаю з ім у доме пана ягонага, кажучы: «Чаму абліччы вашыя сёньня [маюць] благі выгляд?»
Фараон загневаўся на слугаў сваіх і аддаў мяне пад нагляд у дом начальніка варты, мяне і начальніка пекараў.
Дабро Ты зрабіў слузе Твайму, ГОСПАДЗЕ, паводле слова Твайго.
і будуць яны зграмаджэньнем зграмаджаныя і ўвязьненыя ў яме, і будуць кінутыя ў вязьніцу, і праз шмат дзён будуць пакараныя.
Аддалі яго пад варту, пакуль ня высьветліцца, што [прамовяць] вусны ГОСПАДА.
І ўсклалі на іх рукі, і аддалі іх у вастрог да заўтра, бо быў ужо вечар.
і ўсклалі рукі свае на апосталаў, і зьмясьцілі іх у вастрог грамадзкі.
Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго.