Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 42:15

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Таму будзеце выспрабаваныя. Няхай жыве фараон! Вы ня выйдзеце адгэтуль, пакуль ня прыйдзе сюды наймалодшы брат ваш.

Глядзіце раздзел Копія

19 Крыжаваныя спасылкі  

Але ён сказаў ім: «Не, бо вы прыйшлі агледзець голасьць зямлі гэтай».

I сказаў ім Язэп: «Гэта я сказаў вам, кажучы: “Вы — шпегі”.

Пашліце аднаго з вас, і няхай ён возьме брата вашага; а вы будзеце ўвязьненыя. I выспрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша. А калі не, няхай жыве фараон! Вы — шпегі».

I брата вашага малодшага прывядзіце да мяне, і спраўдзяцца словы вашыя, і вы не памраце». I яны зрабілі так.

«Гаварыў гэты чалавек, пан зямлі той, з намі сувора, і меў нас за шпегаў у зямлі той.

I прывядзіце да мяне малодшага брата вашага; і я даведаюся, што вы ня шпегі, але шчырыя вы. Брата вашага аддам вам, і вы будзеце падарожнічаць у зямлі гэтай”».

I ўбачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх, і ўдаваў, што ён чужы ім, і размаўляў з імі сувора, і сказаў ім: «Адкуль вы прыйшлі?» I яны сказалі: «З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў».

I сказаў яму Юда, кажучы: «Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”.

А калі не пашлеш, ня зыйдзем, бо той чалавек сказаў нам: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”».

Калі яны кажуць: “Як жывы ГОСПАД!”, яны прысягаюць фальшыва.

Навошта Я маю быць да цябе літасьцівы? Сыны твае пакінулі Мяне і прысягалі на тых, якія ня богі. І Я насыціў іх, а яны чужаложылі і зьбіраліся ў доме чужаложніцы.

ГОСПАДА, Бога твайго, бойся, і Яму служы, і Ягоным імем прысягай.

Дык перш за ўсё, браты мае, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані якою другою прысягаю, але няхай будзе ў вас «Так, так» і «Не, не», каб вам не патрапіць пад суд.

І сказала [Ганна]: «Прашу, гаспадару мой, няхай жыве душа твая, гаспадару. Я — тая самая жанчына, якая стаяла тут перад табой і маліла ГОСПАДА.

Калі Саўл убачыў Давіда, які выходзіў насустрач Філістынцу, ён сказаў Абнэру, начальніку войска: «Абнэр, чый сын юнак гэты?» І сказаў Абнэр: «Як жывая душа твая, валадару, ня ведаю».

Але Давід запрысягся яшчэ і сказаў: «Ведаючы, ведае бацька твой, што я знайшоў ласку ў вачах тваіх, і ён сказаў: “Няхай не даведаецца пра гэта Ёнатан, каб не сумаваў”. Але як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, толькі адзін крок [аддзяляе] мяне ад сьмерці».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы