I зьбіраў ён усякае харчаваньне тых сямі гадоў, якія былі ў зямлі Эгіпецкай, і разьмясьціў харчаваньне ў гарадах; харчаваньне з вакалічных палёў гораду ён складаў у [кожным з] іх.
I выдала зямля ў сем гадоў дабрабыту поўныя жмені [збожжа].
I назьбіраў Язэп збожжа, як пяску марскога, так шмат, ажно перасталі лічыць, бо не было [яму] ліку.
А народ ён перавёў у гарады ад [аднаго] канца мяжы Эгіпту аж да [другога] канца яго.