I зьбяруць усякае харчаваньне падчас гэтых добрых гадоў, якія надыйдуць, і няхай зьбіраюць збожжа пад руку фараона на харчаваньне ў гарадах, і няхай захоўваюць.
Няхай [так] зробіць фараон, і прызначыць наглядчыкаў над краем, і зьбірае пятую частку [ўраджаю] з зямлі Эгіпецкай у сем гадоў дабрабыту.
I будзе гэтае харчаваньне на запас зямлі на сем гадоў голаду».
I быў голад на ўсім абліччы зямлі, і адчыніў Язэп усе [гумны], якія былі ў іх, і прадаваў Эгіпцянам. I павялічваўся голад у зямлі Эгіпецкай.
I сказаў [Майсей]: «О Госпадзе мой! Пашлі, прашу, [другога], каго маеш паслаць».