I сталася, што як ён патлумачыў нам, так і адбылося: мяне вярнулі на становішча маё, а таго павесілі».
І сталася пасьля гэтых падзеяў, саграшылі чашнік валадара Эгіпецкага і пекар перад панам сваім, перад валадаром Эгіпецкім.
I сказаў яму Язэп: «Гэта тлумачэньне [сну]: тры галінкі — гэта тры дні.
Глядзі, Я стаўлю цябе сёньня над народамі і валадарствамі, каб вырываў і разбураў, каб нішчыў і руйнаваў, каб садзіў і будаваў».
І выгляд таго, што я бачыў, такі, як выгляд таго, што я бачыў, калі прыйшоў, каб зьнішчыць горад, выгляд такі, як выгляд таго, што я бачыў над ракой Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.