Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: «Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры мне ні пра што ў доме, і ўсё, што мае, аддаў у руку маю.
Не пільнаваў начальнік вязьніцы нічога, што было ў руках ягоных, бо ГОСПАД быў з ім, і ў тым, што ён рабіў, ГОСПАД даваў посьпех.
I знайшоў Язэп ласку ў вачах ягоных, і служыў яму, і ён паставіў яго над домам сваім, і ўсё, што меў, аддаў у рукі ягоныя.
Сыне мой, калі б цябе намаўлялі грэшнікі, не далучайся да іх.
Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.
калі ўвойдзе мудрасьць у сэрца тваё, і веданьне ўсьцешыць душу тваю.
Вусны чужаніцы — глыбокая яма; на каго загневаўся ГОСПАД, той уваліцца туды.
Так і той, хто ўваходзіць да жонкі бліжняга свайго, хто дакранаецца да яе, не пазьбегне кары.
каб яны захавалі цябе ад чужой жонкі, ад чужаніцы, што гаворыць словы лісьлівыя.