I гаварыла з ім гэткімі словамі, кажучы: «Прыйшоў да мяне гэты нявольнік Гебрай, якога ты прывёў да нас, каб сваволіць са мною.
яна паклікала людзей дому свайго, і сказала ім, кажучы: «Гляньце, прывялі да нас Гебрая, каб ён сваволіў у нас. Ён прыйшоў да мяне, каб легчы са мною, і я закрычала голасам вялікім.
I пакінула адзеньне ягонае ў сябе да прыходу гаспадара ягонага да дому свайго.
I сталася, калі я ўзьняла голас мой і закрычала, ён пакінуў адзеньне сваё ў мяне і ўцёк навонкі».
І стался, калі Ахаў убачыў Ільлю, сказаў Ахаў яму: «Ці ты той, хто трывожыць Ізраіля?»
Бязбожнікі выцягнулі меч і нацягнулі лук свой, каб паваліць прыгнечанага і беднага, каб замардаваць тых, у каго шлях просты.
Зваж на мяне і адкажы мне; я стогну ў тузе маёй і енчу
Ня будзеш сьведчыць супраць бліжняга твайго сьведчаньнем фальшывым.
Ня будзеш разносіць весткі марнай, і не давай рукі тваёй бязбожніку, каб быць сьведкам няправасьці.
Вусны праўдамоўныя трываць будуць вечна, а язык хлусьлівы — імгненьне.
Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, не ўратуецца.
Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, загіне.
Брахлівы язык ненавідзіць пакрыўджаных ім, і вусны лісьлівыя вядуць да загубы.
Тады першасьвятар разьдзёр шаты свае, кажучы: «Ён блюзьніць! Якую яшчэ маем патрэбу ў сьведках? Вось, цяпер вы пачулі блюзьнерства Ягонае.