I яна скінула з сябе ўдовінае адзеньне сваё, і засланілася вэлюмам, і, захінуўшыся, села каля ўваходу ў Энаім, які на дарозе да Тымны, бо бачыла, што Шэля вырас, а яна ня дадзена яму за жонку.
Падымі вочы твае на ўзгоркі і паглядзі, дзе [месца], на якім бы ты не лажылася для распусты? Пры шляхах сядзела ты, [чакаючы] на іх, як Араб у пустыні, і апаганіла зямлю распустаю тваёй і ліхотаю тваёй.
На кожным скрыжаваньні дарог будавала сабе ўзгоркі, каб там паганіць прыгажосьць тваю, і раскідала ногі твае для кожнага, хто праходзіў [там], і памнажала чужалоствы твае.