Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



БЫЦЦЁ 35:2

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказаў Якуб дому свайму і ўсім, якія [былі] з ім: «Аддзяліце [ад сябе] багоў чужых, якія сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзеньні вашыя,

Глядзіце раздзел Копія

58 Крыжаваныя спасылкі  

Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДА, чыніць праведнасьць і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму».

А Ляван пайшоў стрыгчы авечкі свае. I ўкрала Рахель балваноў, якія былі ў бацькі ейнага.

І цяпер ты, ідучы, пайшоў, бо ты сумуючы, засумаваў па доме бацькі твайго. Але навошта ты скраў багоў маіх?»

А Рахель узяла балваноў, і палажыла іх пад вярблюджае сядло, і села на іх. I абшукаў Ляван увесь намёт, і не знайшоў.

I ўбачыў яе Сыхем, сын Гамора Хівея, князя зямлі той, і ўзяў яе, і ляжаў з ёю, і згвалціў яе.

I сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. I пачуў [пра гэта] Ізраіль. I было сыноў Якуба дванаццаць.

Ці ёсьць хто яшчэ, як народ Твой, Ізраіль? Ці ёсьць на зямлі народ, дзеля якога Бог прыйшоў, каб адкупіць яго Сабе за народ і праславіць імя Сваё, і ўчыніць для яго вялікія і страшныя рэчы ў зямлі Тваёй, выганяючы перад народам Тваім, які Ты вызваліў з Эгіпту, народы і багоў іхніх?

І сталася, што кожны народ зрабіў сабе бога свайго, і ставілі іх у сьвятынях на ўзгорках, якія раней пабудавалі Самаране; кожны народ у мясцовасьцях сваіх, дзе жыў.

І Элісэй паслаў да яго пасланца, кажучы: «Ідзі і памыйся сем разоў у Ярдане, і цела тваё станецца [здаровым], і ты будзеш ачышчаны [ад праказы]».

Бо ўсе богі народаў — ідалы, а ГОСПАД нябёсы ўчыніў.

Калі спыняліся чэргі баляваньня, Ёў пасылаў да іх, каб выканаць ачышчэньне іх. І ўставаў ён раніцаю, і складаў ахвяры цэласпаленьня за кожнага з іх, бо казаў: «Можа, сыны мае нечым саграшылі і зьняважылі Бога ў сэрцах сваіх?» Так рабіў Ёў у-ва ўсе дні.

калі прарок Натан прыйшоў да яго пасьля таго, як ён увайшоў да Батшэвы.

Вось, я ў беззаконьні нарадзіўся, і ў грэху зачала мяне маці мая.

I сказаў ГОСПАД Майсею: «Ідзі да народу і асьвяці яго сёньня і заўтра; і няхай памыюць адзеньне сваё,

I зыйшоў Майсей з гары да народу, і асьвяціў народ, і яны памылі адзеньне сваё.

I ўсё, што Я сказаў вам, захоўвайце, і імя багоў іншых ня ўзгадвайце, няхай ня будзе чуваць [яго] з вуснаў тваіх.

Ня будзь хуткі вуснамі тваімі, і сэрца тваё няхай не сьпяшаецца вымавіць слова перад абліччам Божым, таму што Бог у небе, а ты — на зямлі. Дзеля гэтага няхай словы твае будуць нешматлікімі.

Абмыйцеся, будзьце чыстымі! Прыбярыце ліхоту ўчынкаў вашых з вачэй Маіх! Спыніцеся чыніць зло!

Ідзіце, ідзіце! Выходзьце адтуль! Не дакранайцеся нячыстага! Выходзьце з сярэдзіны яго! Ачысьціцеся, вы, якія нясеце начыньні ГОСПАДА!

чужалоствы твае і іржаньне тваё, бессаромнасьць распусты тваёй. На ўзгорках і на полі Я бачыў брыдоты твае. Гора табе, Ерусалім, ня хочаш быць ачышчаны! Як доўга яшчэ [чакаць]?»

Ці ж можа чалавек зрабіць сабе багоў? А яны — ня богі».

Навошта Я маю быць да цябе літасьцівы? Сыны твае пакінулі Мяне і прысягалі на тых, якія ня богі. І Я насыціў іх, а яны чужаложылі і зьбіраліся ў доме чужаложніцы.

Адкіньце ад сябе ўсе злачынствы свае, праз якія вы бунтаваліся [супраць Мяне], і ўчыніце сабе сэрца новае і дух новы. Навошта вы маеце паміраць, дом Ізраіля?

І Я сказаў ім: “Няхай кожны выкіне брыдоту з вачэй сваіх. Не паганьцеся ідаламі Эгіпецкімі. Я — ГОСПАД, Бог ваш”.

І Я пакраплю вас вадою чыстаю, і вы станецеся чыстымі, і ад усякае нячыстасьці вашай і ад усіх ідалаў вашых Я ачышчу вас.

Пілі віно і хвалілі багоў залатых і срэбных, мядзяных, жалезных, драўляных і каменных.

Кожны, хто дакранецца ложка ягонага, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў ва­дзе, і будзе нячысты да вечара.

Калі ж хто не памые адзеньня і ня вымые цела свайго, бу­дзе насіць правіну сваю”».

І ў сёмы дзень вы памыеце адзеньне вашае, і будзеце ачышчаныя, і ўвойдзеце ў табар».

І вы бачыце і чуеце, што ня толькі ў Эфэсе, але амаль у-ва ўсёй Азіі гэты Павал, пераканаўшы, даволі народу адвярнуў, кажучы, што гэта ня богі, якія рукамі зробленыя.

Ня будзьце таксама ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: «Народ пасеў есьці і піць, і ўстаў гуляць».

Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.

Але тады, ня ведаючы Бога, вы служылі тым, якія паводле прыроды ня ёсьць богі.

і праклён, калі ня будзеце слухаць прыказаньняў ГОСПАДА, Бога вашага, і зыйдзеце са шляху, які я загадваю вам сёньня, і пойдзеце за багамі чужымі, якіх ня ведаеце.

І яны ўзбудзілі рэўнасьць Ягоную [багамі] чужымі, і брыдотамі раззлавалі Яго.

Ня будзеш мець іншых багоў перад абліччам Маім.

Не ідзі за багамі чужымі, за багамі народаў, якія навакол цябе,

Выявы багоў іхніх спаліш агнём. Не пажадай срэбра і золата, якое на іх, і не бяры сабе, каб яно не зьвяло цябе, бо гэта брыдота для ГОСПАДА, Бога твайго.

будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.

Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!

І не сябруйце з тымі народамі, якія між вамі засталіся, і ня ўзгадвайце імёны багоў іхніх, і не прысягайце імі, і не служыце ім, і не пакланяйцеся ім,

І цяпер бойцеся ГОСПАДА і служыце Яму ў шчырасьці і праўдзе. Выкіньце багоў, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі і ў Эгіпце, і служыце ГОСПАДУ!

А калі нядобра ў вачах вашых служыць ГОСПАДУ, выбірайце сабе сёньня, каму будзеце служыць: ці багам, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі, ці багам Амарэйцаў, у зямлі якіх вы жывіцё. А я і дом мой будзем служыць ГОСПАДУ».

І сказаў Егошуа да ўсяго народу: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “За ракою жылі бацькі вашыя спрадвеку, Тэрах, бацька Абрагама і бацька Нахора, і служылі іншым багам.

Калі вы пакінеце ГОСПАДА і будзеце служыць багам чужым, Ён прыйдзе да вас, і будзе караць вас, і выгубіць вас так, як раней рабіў дабро вам».

І Егошуа сказаў: «Цяпер выкіньце багоў чужых, якія сярод вас, і прыхіліце сэрцы вашыя да ГОСПАДА, Бога Ізраіля».

а другіх ратуйце, выхопліваючы з агню, дакарайце са страхам, ненавідзячы нават вопратку, целам апаганеную.

І выкінулі яны спаміж сябе багоў чужых, якіх мелі, і служылі ГОСПАДУ, і Ён пашкадаваў Ізраіля ў горы ягоным.

І сказала [Наомі]: «Вось, швагерка твая вярнулася да народу свайго і багоў сваіх. Вяртайся і ты за швагеркай тваёй».

Ён сказаў: «Мірны. Я прыйшоў, каб скласьці ахвяру ГОСПАДУ. Асьвяціцеся і хадзіце са мною скласьці ахвяру». І асьвяціў Есэя і сыноў ягоных, і паклікаў іх на ахвяру.

І сказаў Самуэль усяму дому Ізраіля: «Калі хочаце навярнуцца ўсім сэрцам да ГОСПАДА, выкіньце спасярод сябе ўсіх багоў чужых і Астарту, і прыхіліце сэрцы свае да ГОСПАДА, і служыце Яму аднаму, і Ён выратуе вас з рук Філістынцаў».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы