I паставіў Якуб слуп на месцы, на якім [Бог] гаварыў з ім, слуп каменны, і ўзьліў на яго ўзьліваньне, і ўзьліў на яго алей.
I ўзяў Якуб камень, і паставіў яго як слуп.
I паставіў Якуб слуп над магілай ейнай. Гэта слуп магільны Рахелі да сёньня.
І трое гэтых волатаў напалі на табар Філістынцаў, і набралі вады ў Бэтлееме са студні, якая каля брамы, і прынесьлі, і прыйшлі да Давіда, але ён не захацеў піць [яе] і выліў [ваду] для ГОСПАДА,
I пабудаваў Майсей ахвярнік, і назваў імя яго: “ГОСПАД — сьцяг мой”.
І ўзяў Самуэль адзін камень, і палажыў яго паміж Міцпою і Шэнам, і назваў тое месца Эбэн-Гаэзэр, і сказаў: «Аж дасюль дапамог нам ГОСПАД».