Ты любіш тых, якія ненавідзяць цябе, і ў нянавісьці маеш тых, што любяць цябе. Ты сёньня паказаў, што для цябе нішто князі твае і слугі твае. Бо я зразумеў сёньня, што калі б Абсалом застаўся пры жыцьці, а мы ўсе паўміралі, гэта было б слушным у вачах тваіх.
І прамовіў Эзэкія да сэрца ўсіх лявітаў, якія мелі добрае разуменьне ГОСПАДА. І елі ўвесь час [сьвяточны] сем дзён, ахвяруючы ахвяры мірныя і славячы ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.
Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачанае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае.
І пайшоў за ёю муж ейны, хочучы прамовіць да сэрца ейнага і вярнуць яе да сябе. І меў ён з сабой слугу і двух аслоў. Яна прыняла яго і завяла ў дом бацькі свайго. Калі бацька яе ўбачыў [зяця], узрадаваўся і выйшаў яму на спатканьне.