I забраў Бог статак у бацькі вашага, і даў яго мне.
I спалучаліся авечкі перад прутамі, і нараджаліся авечкі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.
I пачуў [Якуб] словы сыноў Лявана, якія казалі: «Забраў Якуб усё, што было ў бацькі нашага, і з таго, што было ў бацькі нашага, учыніў сабе ўсю гэтую славу».
I было ў часе параваньня авечак, і ўзьняў я вочы мае, і бачыў у сьне, і вось, бараны, якія ўскочылі на авечак, былі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.
Таму ўсё багацьце, якое забраў Бог у бацькі нашага, нашае яно і дзяцей нашых. I цяпер усё, што сказаў Бог табе, рабі».
козаў дзьвесьце, казлоў дваццаць, авечак дзьвесьце і бараноў дваццаць,
бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі [ходзіць] па гарах.
Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшнікаў захоўваецца для праведных.
Ці ж я не магу ў сваім рабіць, што хачу? Або вока тваё злоснае, што я добры?”