I пачуў [Якуб] словы сыноў Лявана, якія казалі: «Забраў Якуб усё, што было ў бацькі нашага, і з таго, што было ў бацькі нашага, учыніў сабе ўсю гэтую славу».
I адказаў Ляван, і сказаў Якубу: «Дочкі гэтыя — мае дочкі, і сыны гэтыя — мае сыны; і авечкі гэтыя — мае авечкі, і ўсё, што ты бачыш, — гэта маё. I дочкам маім, што я зраблю ім сёньня, або сынам іхнім, якіх яны нарадзілі?
І распавёў ім Аман пра славу багацьця свайго, і пра мноства сыноў сваіх, і пра ўсё тое, як узьвялічыў яго валадар і як узвысіў яго па-над князямі і слугамі валадарскімі.
ад сьмяротных [людзей] — рукой Тваёй, ГОСПАДЗЕ, ад сьмяротных [людзей] веку гэтага. Частка іхняя — у гэтым жыцьці, і чэрава іхняе Ты са скарбніцы Тваёй напаўняеш, яны насычаюць сыноў сваіх, і лішак свой пакідаюць дзецям сваім.
І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца і кожны посьпех у справах выклікае зайздрасьць да чалавека ў бліжняга [ягонага]. Гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.
Таму адхлань пашырыла горла сваё і разьзявіла бяз меры пашчу сваю, і зыйдзе туды велічнасьць яго, і мноства яго, і гоман яго, і тыя, што весяляцца ў ім.
той узьбіўся ў пыху, нічога не разумеючы, але хварэючы на спрэчкі і кіданьне словамі, ад якіх стаецца зайздрасьць, сварка, блюзьнерствы, зласьлівыя падазрэньні,
Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго.