I ўбачыла Лея, што перастала нараджаць, і ўзяла Зільпу, нявольніцу сваю, і дала яе Якубу за жонку.
І ўзяла Сарай, жонка Абрама, Агар Эгіпцянку, нявольніцу сваю, калі мінула дзесяць гадоў жыцьця Абрама ў зямлі Ханаан, і дала яе Абраму, мужу свайму, за жонку.
I даў Ляван Зільпу, нявольніцу сваю, Леі, дачцэ сваёй, за нявольніцу.
I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: «Гэтым разам я буду славіць ГОСПАДА». І таму назвала імя ягонае Юда, і перастала нараджаць.
I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, Якубу сына.
I пачуў Бог Лею, і яна зачала, і нарадзіла Якубу пятага сына.
I яна дала яму Більгу, нявольніцу сваю, за жонку, і ўвайшоў да яе Якуб.
I сказала Рахель: «Ваяваньнем Божым змагалася я з сястрою сваёй і адолела». I назвала імя ягонае Нэфталі.
Гэта сыны Зільпы, якую даў Ляван Леі, дачцэ сваёй. Яна нарадзіла іх Якубу шаснаццаць душаў.