I ўзгадаў Бог пра Рахель, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне ейнае,
I прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная.
I бачыў ГОСПАД, што зьненавіджана Лея, і адчыніў улоньне ейнае, а Рахель была бясплодная.
I ўзгарэўся гнеў Якуба на Рахель, і ён сказаў: «Ці ж гэта я, а ня Бог затрымаў у цябе плод улоньня?»
Потым нарадзіла дачку, і назвала імя ейнае Дзіна.
Сыны Рахелі: Язэп і Бэн’ямін.
І ўзгадаў Бог пра Ноя і пра ўсіх зьвяроў, і пра ўсю скаціну, што былі з ім у каўчэгу, і прывёў Бог вецер на зямлю, і супакоіліся воды.
Бо Ён узгадаў слова сьвятое Сваё да Абрагама, слугі Свайго,
Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!
Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.